viasna on patreon

Грамадскі актывіст бароніць свой гонар у судзе

2012 2012-04-04T15:02:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vajcieshyk-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык у судзе

Аляксандр Вайцешык у судзе

Сёння, 4 красавіка, суддзя Баранавіцкага раённага (гарадскога) суда Надзея Каляда разглядала зыскавую заяву грамадскага актывіста Аляксандра Вайцешыка аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Заяўнік судзіўся з участковым інспектарам ГАУС Шабаном Віталіем Анатольевічам. Аляксандр Вайцешык даказваў суду, што ўчастковы інспектар Віталь Шабан у пратаколе апытання ад 12.09.2011г. распаўсюдзіў пра яго негатыўную інфармацыю, якая характарызуе яго як скандаліста і амаль п’яніцу, непрыстойнага і хітрага чалавека, які падтрымлівае сувязі з крымінальнымі асобамі і ва ўсім шукае асабістую выгаду. Аляксандр Вайцешык даводзіў суду, што такая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і ганіць годнасць і дзелавую рэпутацыю яго як галоўнага бухгалтэра будаўнічай фірмы.

У адпаведнасці з артыкулам 153 ГК РБ і кіруючыся арт. 6 ГПК РБ Аляксандр Вайцешык прасіў суд: 1) абавязаць адказніка ўчастковага інспектара Шабана В.А. пісьмова абвергнуць інфармацыю, якая няславіць яго рэпутацыю 2) спагнаць з адказніка на яго карысьць кошт дзяржаўнай пошліны ў памеры 105 тыс. рублёў.

У сваю чаргу ўчастковы інспектар Віталь Шабан не прызнаў сваёй віны ў паклёпе, але не змог прывесці канкрэтных фактаў і прозвішчаў, каб падцвердзіць адмоўную характарыстыку Аляксандра Вайцешыка.

У выніку згоды бакоў суд перанесены на 16 красавіка, каб апытаць прадстаўніка Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства