viasna on patreon

Мікалая Астрэйку накіравалі ў калёнію г.Шклова

2006 2006-10-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзьняволенага, актывіста грамадзянскай ініцыятывы па назіраньні за выбарамі Мікалая Астрэйка накіравалі ў калёнію г.Шклова Магілёўскай вобалсьці. Аб гэтым Радыё свабода паведаміла маці Мікалая Астрэйкі. Шклоўская калёнія лічыцца калёніяй узмоцненага рэжыму – між іншым, Мікалай асуджаны на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, што Мікалай Астрэйка прызнаны судом вінаватым у парушэньні арт.193 Крымінальнага кодэксу – “выступленьне ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Вядома, што ў гэтай калёніі адбывае наказаньне былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў, асуджаны за хабар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства