viasna on patreon

"Турма звонку, а не ўнутры": творы, якія нарадзіліся за кратамі Фота

2024 2024-10-27T13:54:00+0300 2024-10-28T11:01:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vystava-zniavolenyh-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні працуе выстава малюнкаў палітзняволеных беларускіх жанчын. Выставу арганізаваў Цэнтр беларускай культуры і супольнасці.

“На выставе “Турма звонку, а не ўнутры” прадстаўленая ўнікальная калекцыя малюнкаў, створаных жанчынамі, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі падчас рэвалюцыі 2020 года. Гэтыя творы нарадзіліся ва ўмовах турэмнага зняволення і адлюстроўваюць глыбокія перажыванні, звязаныя з несправядлівымі арыштамі, гвалтам з боку ўлад і вымушанай ізаляцыяй.  Асноўная ідэя выставы – паказаць, як мастацтва можа стаць дзейсным сродкам пераадолення калектыўнай траўмы і асэнсавання гвалту,” – адзначаюць арганізатары выставы.

vystava-zniavolenyh-2.jpg
У такім убранні адбываюць пакаранне зняволеныя жанчыны ў Гомельскай калоніі
vystava-zniavolenyh-3.jpg
Працы мастачкі NICO, якая здолела пакінуць Беларусь і абвінавачаная па арт. 342 Крымінальнага кодэкса

На выставе ў Вільні, якая з’яўляецца часткай міжнароднага праекта “Несціхаючыя галасы” Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве, прадстаўлена 60 малюнкаў і графічных прац.

vystava-zniavolenyh-4.jpg
Працы графічнай дызайнеркі Angela Devis
vystava-zniavolenyh-7.jpg
Малюнкі палітзняволеных студэнтак Касі Будзько і Яны Арабейкі пра іх двухгадовы досвед знаходжання за кратамі

З выставай можна азнаёміцца ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні да 1 лістапада.

PrisonArt — галерэя-архіў малюнкаў палітвязняў Беларусі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” сабраў з адкрытых крыніцаў творы палітзняволеных, бо лічыць важным захаваць іх у адным месцы як частку гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства