viasna on patreon

Затрыманні ў Мінску, Браславе і на Магілёўшчыне: хроніка рэпрэсій 23-24 кастрычніка Дапоўнена

2024 2024-10-24T10:36:00+0300 2024-10-25T13:24:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lapaczanka.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 і 24 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23 кастрычніку анансавалі дату прэзідэнцкіх выбараў-2025, а тым часам па ўсёй Беларусі не сціхаюць рэпрэсіі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Прызналі "экстрэмісцкімі" некалькі тг-каналаў і ботаў ініцыятываў, якія дапамагалі затрыманым беларусам

Міністэрства інфармацыі 24 кастрычніка абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Туды трапілі тг-чаты "Координация помощи в Жодино" і "АВТО 97%"; тг-канал "Списки Задержанных (РУВД+Суды+Жодино+Окрестина)", які летась прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а таксама "Probono - контакт-центр помощи пострадавшим"; тг-боты "Spiski.net" і "Тут помогут (Беларусь)". Гэтыя ініцыятывы пасля пратэстаў у 2020-м аказвалі дапамогу затрыманым і іх сваякам.

Таксама ў спіс дадалі тг-каналы "Сначала женщины, потом женщины", "Коленька Лукашенко", "Потрясающая Русофобия", "225 ОШБ", "Новости Беларусь Минск"; Youtube-канал "ПанГУСь"; старонкі "Укантакце" "Быць belarusam" і "Новости Беларусь"; старонка ў Facebook "Alaxandar Zalivayka"; старонкі ў Instagram "gus_prabelarust", "rozochka_97" і "newbelarusinlt"; старонкі ў Tiktok "mihan164" і "chinovniktiktok", старонка ў "Аднакласніках" "Горки. Жыве Беларусь".


Сілавікі затрымалі інжынера за ўдзел у пратэстных акцыях

У "пакаяльным відэа" мінчук кажа, што ўдзельнічаў у пратэсным маршы ў Мінску 16 жніўня 2020 года, а таксама пакідаў каментары пра расійскую ўладу.


У Браславе за "экстрэмізм" 23 кастрычніка судзілі чатырох мясцовых жыхароў

braslau_zatr.png
На фота: Алег Сялях і Анжаліка Пілат

Як піша "Віцебск, я гуляю", гаворка ідзе пра Алега Даргеля, Алега Сяляха, Наталлю Баяр і Анжаліку Пілат.

Алег Сялях — вядомы на Браслаўшчыне паляўніцтвазнавец, які ў свой час узначальваў аддзел аховы жывёльнага свету ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Цяпер ён кіраўнік рэгіянальнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З сям'ёй ён трымае аграсядзібу "Беражжа", на якой можна прадэгуставаць усе прыродныя прыгажосці тамтэйшага паазер'я.

Анжаліка Пілат — выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры "машэраўкі", якая працуе цяпер спецыялістам па сацрабоце ў ТЦСАН Браслаўскага раёна.


У Мінску затрымалі байкерку 

У жанчыны на шлеме былі белыя і чырвоныя стужкі. У тэлефоне затрыманай знайшлі фотаздымкі з акцый пратэстаў. Цяпер ёй пагражаюць крымінальнай справай.


На Магілёўшчыне затрымалі 42-гадовага мужчыну

"Пакаяльнае відэа" з затрыманым апублікавалі ў праўдным тг-канале. Паведамляецца, што жыхара вёскі Лыкава затрымалі за "экстрэмісцкія" рэпосты ў "Аднакласніках".

Як паведамляе "Медыязона", мужчыну завуць Аляксандр Лапачэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства