Сяргея Каваленку этапавалі ў вар’ятню на «Віцьбу-3»
У ноч на 26 сакавіка галадоўніка Сяргея Каваленку адправілі этапам ў псыхіятрычную турэмную лякарню пры віцебскай калёніі Віцьба-3.
Пра гэта 26 сакавіка ў адміністрацыі «Валадаркі» паведамілі маці галадоўніка Лідзіі Каваленка і намесьніку старшыні партыі КХП-БНФ Юрасю Беленькаму.
«Нам сказалі, што ў іх няма іншага выйсьця, каб вывесьці яго
з галадоўкі, акрамя накіраваньня ў такі шпіталь і потым на падставе
пэўнага дыягназу ужыць мэтады прымусовага харчаваньня. Класьці Сяргея
ў цывільны шпіталь міліцыянты адмовіліся, хаця мы настойвалі менавіта
на такім варыянце», — сказаў «Свабодзе» Юрась Беленькі.
Сяргей Каваленка галадуе з перапынкам з сярэдзіны сьнежня мінулага года.
Актывіст дамагаецца адмены прысуду ў 2 гады і месяц за парушэньне
хатняй «хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга
на навагодняй ёлцы ў Віцебску.