Пад час акцыі супраць смяротнага пакарання ў Мінску затрымалі 8 чалавек
https://spring96.org/be/news/50889
2012
2012-03-19T09:47:04+0300
2012-03-19T09:47:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/metro-akcia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час ускладаньня кветак да мемарыяльнай шыльды ў памяць аб загінулых ад тэракта 11 красавіка 2011года каля станцыі метро «Кастрычніцкая» супрацоўнкіі міліцыі затрымалі 8 чалавек.
Паводле інфармацыі Charter97.org, сярод затрыманых былі 4 дзяўчыны, у тым ліку адна непаўналетняя, і чатыры хлопцы. Прычым затрыманьні адбываліся не каля мемарыяльнай шыльды, а ў падземным пераходзе станцыі метро.
На сёньня праваабаронцам вядомыя некалькі прозвішчаў затрыманых мінчукоў. Гэта Аляксей Рэнеў, Алена Пашчэня, Ганна Карэцкая. Усіх даставілі ў Цэнтральнвы РУУС Менска, дзе перапісалі пашпартныя дадзеныя, сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў. Каля 21 гадзіны вечара ўсіх адпусцілі без складаньня пратаколаў.