Пад час акцыі каля кітайскай амбасады ў Менску затрыманы Яўген Контуш
https://spring96.org/be/news/50867
2012
2012-03-17T15:15:00+0300
2012-03-17T15:15:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kontush.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У другой палове дня 16 сакавіка каля амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Менску пад час правядзеньня акцыі быў затрыманы адзін з лідэраў беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш. Выходныя ён правядзе ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Акцыя,у якой удзельнічала 5 чалавек была скіраваная супраць кітайскіх інвестыцыйных праектаў, якія істотна парушаюць правы беларусаўі ў тым ліку супраць вырубкі парка імя 40-годздзя Кастрычніка. Удзельнікі акцыі раскідалі ўлёткі, а таксама запалілі фаер.