viasna on patreon

За Уладзімерам Яроменкам усталявалі прэвентыўны нагляд

2012 2012-03-15T14:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

У судзе Перашамайскага раёну Менска прайшло судовае паседжаньне, па выніках якога усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 1 год за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам.

Паседжаньне вёў суддзя Сяргей Бандарэнка, які 24 лістапада мінулага году асудзіў старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў зьняволеньня.

Уладзімера Яроменка даставілі на суд у кайданках. Толькі пасьля заўвагаў праваабаронцаў кайданкі зь яго зьнялі. Канваіры завялі маладзёна ў пакой суддзі. Праваабаронцаў у пакой, дзе разглядалася справа, не пусьцілі.

Уладзімер Яроменак будзе абавязаны:

  • зьяўляцца па выкліках у органы ўнутраных спраў і даваць тлумачэньні па пытаньнях выкананьня патрабаваньняў прэвентыўнага нагляду;
  • папярэджваць орган унутраных спраў аб зьмене месцаў працы і жыхарства;
  • выязджаць за межы раёна (горада) толькі са згоды органа ўнутраных спраў.

Пры гэтым упаўнаважаныя супрацоўнікі змогуць наведваць Уладзімера Яроменка ў любы час сутак.

З моманту вызваленьня за Уладзімерам Яроменкам вялося прафілактычнае назіраньне ў адпаведнасьці з арт. 196 Крымінальна-выканаўчага кодэксу. У адпаведнасьці з арт. 80 Крымінальнага кодэксу пасьля трэцяга прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці за Уладзімерам Яроменкам усталяваны прэвентыўны нагляд.

11 сакавіка суд Ленінскага раёну Менска прызнаў Уладзімера Яроменка вінаватым у парушэньні артыкула 23.34 КаАП РБ ( арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і пакараў арыштам на 15 сутак. за ўдзел у акцыі-перфомансе, што адбылася 29 лютага калі будынку Міністэрства замежных спраў Беларусі “Падцярыцеся!”. Тады невядомыя юнакі закідалі МЗС рулонамі туалетнай паперы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства