Барысаўскія актывісты атрымалі 15 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту
https://spring96.org/be/news/50598
2012
2012-03-11T09:22:26+0300
2012-03-11T09:22:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-sannikau-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
10 сакавіка адбыўся суд над затрыманымі 9 сакавіка актывістамі
Анатолем Аскерка і Іванам Шутко. Суддзя Барысаўскага раённага суда Герасімовіч вынес
рашэнне аб адміністрацыйным арышце Аскеркі на 15 сутак, а Шутко - на 10 сутак за
ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.
Анатоль Аскерка і Іван Шутко 8 сакавіка ўдзельнічалі ў акцыі,
прымеркаванай да дня нараджэння палітвязня Андрэя Саннікава.