viasna on patreon

Слонімцы падалі заяву на мітынг 25 сакавіка

2012 2012-03-07T12:14:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen-voliii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 7 сакавіка, сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма звярнуліся з заявай у Слонімскі райвыканкам аб правядзенні ў гарадскім парку 25 сакавіка  масавага мерапрыемства, прысвечанага Дню Волі.  Мэта масавага мерапрыемства, як гаворыцца ў заяве,  — публічнае адзначэнне ўгодкаў абвяшчэння БНР, а таксама абмеркаванне і выказванне грамадзянамі свайго стаўлення да бягучых праблемаў грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел каля 100 чалавек.

Калі Слонімскі райвыканкам не дазволіць правядзення мітынгу, як гэта адбываецца ў апошнія гады, слонімцы ўсе роўна адзначаць свята. У гэты дзень запланавана наведванне магілы кіраўніка паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча ў вёсцы Парэчча і футбольны турнір паміж камандамі партыйных суполак, якія дзейнічаюць на Слонімшчыне. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства