viasna on patreon

У Брэсце запланаваны пікеты, прысвечаныя праблемам даступнага жылля

2012 2012-03-05T09:54:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dom-budoulia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З ініцытятывай правядзення трох такіх акцый у сакавіку выступілі мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”,  якія ўжо перадалі адпаведныя заяўкі ў Брэсцкі гарвыканкам.

Як зазначыла старшыня гарадской арганізацыі гэтай партыі Людміла Дзенісенка, мэта пікетавання – распавесці грамадскасці пра тое, што ў Беларусі парушаецца артыкул 48 Канстытуцыі, які гарантуе даступнасці жылля для грамадзян.

“Ільготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля ў нашай краіне скарачаецца, - кажа Людміла Дзенісенка. - Пры гэтым прыбыткі ў большасці людзей такія, што яны не могуць пабудаваць жыллё без такога крэдыту”. У выніку высокія кошты на будаўніцтва і буйныя адсоткі за карыстанне банкаўскім крэдытам фактычна пазбаўляюць грамадзян магчымасці набыць жыллё па даступных цэнах. Па словах партыйнанай актывісткі, “улада павінна ведаць, што гэта хвалюе многіх грамадзян, асабліва маладыя сем'і”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства