viasna on patreon

Пратакол - на дапрацоўку, Паўла Вінаградава - на волю.

2012 2012-03-05T13:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

У судзе Маскоўскага раёна Менска прайшоў суд над актывістам кампаніі "Гавары праўду" Паўлам Вінаградавым. Ён павінен быў быць вызвалены з Акрэсціна, дзе адбываў 10 сутак арышту, 2 сакавіка. Аднак блізкія і сябры яго ў той дзень так і не дачакаліся.

Толькі позна вечарам ягоная жонка Святлана даведалася, што Павел ізноў на Акрэсціна. Супрацоўнік міліцыі паведаміў ёй па тэлефоне, што Павел Вінаградаў затрыманы супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС за здзяйсненьне правапарушэньня і змешчаны  ў ізалятар на Акрэсціна. У панядзелак адбудзецца чарговы суд над ім.

* * *

Паўла Вінаградава вінавацяць у дробным хуліганстве (арт 17.1 КаАП РБ), нібыта ён, пасьля вызваленьня з ізалятара брыдкасловіў каля гастранома. Адміністратыўную справу разглядае суддзя Яўген Хаткевіч. Сведка - Лістападаў. У судзе абвешчаны перапынак на 30 хвілін. 

Участковы Давідзюк даў паказанні супраць Паўла. Да яго далучыўся другі сьведка - участковы Маскоўскага РАУС Лістападаў.

Міліцыянты сцвярджаюць, што Вінаградаў лаяўся матам каля крамы «Кірмаш» (вул.Ясеніна, 12). Прычым, затрымалі яго пасля таго, як ён быў вызвалены з ізалятара на Акрэсціна (г.зн. пасля 17.30 2-га сакавіка). Па словах міліцыянтаў, яны здзяйсьнялі звычайнае патруляваньне і звярнулі ўвагу на Вінаградава. Вінаградаў, у сваю чаргу, заяўляе, што сведкі хлусяць. Ад адвакатаў Павел адмовіўся, ніякіх хадайніцтваў не заяўляў. Падтрымаць Паўла прыехаў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Пасьля перапынку стала вядома, што прысуд буде абвешчаны ў 14-00.

Суддзя адправіў пратакол на дапрацоўку ў РУУС Маскоўскага раёна, а Вінаградава вызвалілі да суда.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Арцыбашаў, які пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышту павінен быў таксама выйсці на волю, 2 сакавіка быў тэрмінова дастаўлены ў суд, дзе атрымаў яшчэ 7 сутак за ўдзел у акцыі “Хрэн ад прэзыдэнта”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства