viasna on patreon

Ініцыяваны адвакацкі запыт у Багушэўскі шпіталь для сухотнікаў

2012 2012-03-02T14:54:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/psihiatr-umovy-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Таццяну Севярынец турбуе стан тамтэйшага пацыента Валерыя Ганчарэнкі. Яго ўтрымліваюць у псіхіятрычным аддзяленні пасля таго, як ён распавёў журналістам пра парушэнні правоў хворых у гэтай медычнай установе.

"Раней я звярталася ў Сенненскую раённую пракуратуру, каб у Багушэўскі шпіталь для хворых на сухоты накіравалі праверку. І, у прыватнасці, высветлілі , наколькі законным з'яўляецца ўтрыманне ў псіхіятрычным аддзяленні нашага прыхільніка Валерыя Ганчарэнкі. Як мне стала вядома, пасля яго скаргаў журналістам і ў розныя дзяржаўныя інстанцыі, у шпіталі правялі "шмон", і ў іншых пацыентаў таксама адабралі асадкі, алоўкі, паперу, забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі, каб ніякая інфармацыя пра ўмовы ў шпіталі нікуды не распаўсюджвалася. Я лічу гэта парушэннем правоў, але з пракуратуры мне адказалі, што я не маю права ініцыяваць праверку – бо я не сваячка Ганчарэнку і не маю ад яго даверанасці", -- распавяла Тацяна Севярынец.

Таму актывістка звярнулася ў адвакацкую кантору, і на яе замову адзін з адвакатаў склаў запыт пра тое, на якіх падставах Валера Ганчарэнку ўтрымліваюць у псіхіятрычным аддзяленні. Паколькі Багушэўскі шпіталь для сухотнікаў – гэта закрытая медычная ўстанова, іншых магчымасцяў даведацца афіцыйныя звесткі пра ягоны стан проста няма.

Інвалід другой групы Валеры Ганчарэнка хворы на адкрытую форму сухотаў і вымушаны праводзіць у гэтым шпіталі пераважную частку свайго жыцця. Але яго ды іншых пацыентаў шмат што не задавальняе ў медычнай установе. У прыватнасці, ён распавёў журналістам незалежных СМІ пра недахоп лекаў, цяжкі атэрыяльны стан шпіталю і некарэктнае абыходжанне медперсаналу. Неузабаве пасля таго, як гэтыя звесткі з'явіліся ў інтэрнэце – а здарылася гэта ў снежні мінулага году – Валеры Ганчарэнка апынуўся пад вартай у псіхіятрычным аддзяленні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства