viasna on patreon

Нездаровая цікаўнасьць кадравіка МТЗ да дзейнасьці "ГейБеларусі"

2012 2012-03-02T11:16:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_gaybelarus_bel_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік упраўленьня аддзела кадраў Менскага трактарнага завода Ігар Варабей 1 сакавіка, у чацвер, выклікаў да сябе на гутарку адну з лідарак праваабарончага праекта “ГейБеларусь”, супрацоўніцу Менскага трактарнага завода, Людмілу Волкаву.

У мяне цікавіліся дзейнасьцю арганізацыі, актывісткай якой я з’яўляюся. Задавалі пытаньні пра колькасны склад “ГейБеларусі” і характар дзейнасьці арганізацыі. Давялося начальніку растлумачыць, што азначае абрэвіятура ЛГБТ і што сэксуальная разнастайнасьць – гэта нармальна”, – распавядае Людміла Волкава.

Таксама ў мяне цікавіліся інфармацыяй, ці падтрымліваю я адносіны з замежнымі грамадзянамі, і якія я з імі маю адносіны”, - распавядае актывістка.

Людміла Волкава паведаміла аб сустрэчы, якая адбылася ў аддзеле кадраў, старшыні прафсаюзнай арганізацыі вытворчага аб’яднання “МТЗ” Аляксандру Карцаву, які паабяцаў высветліць прычыны такога інтарэса ў начальніка аддзела кадраў.

Сама я звязваю гэта або з пачаткам ціску на ЛГБТ-праваабаронцаў, або з тым, што я з’яўляюся адной з заяўнікоў акцыі “Жэст супраць нецярпімасьці” 17 сакавіка, прымеркаванай да Еўрапейскага тыдня дзеяньняў супраць расізма”, - выказала сваё меркаваньне актывістка праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Людміла Волкава.

Нагадаем, у кастрычніку 2011 года, напярэдадні Мінскага гей-прайда 2011, звольнілася з 7-й гарадской паліклінікі Мінска лекар-хірург, намесніца старшыні праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Наталля Манькоўская. Яна сышла з працы, паколькі не пагаджалася з абмежаваннямі й ціскам, якія адчувала з боку кіраўніцтва.

Паводле gaybelarus.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства