Аргкамітэт БХД будзе судзіцца з кіраўніцтвам Палаца культуры МТЗ
19 сакавіка суд Партызанскага раёна Менска разгледзіць пазоў аргкамітэта па стварэньні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя на дзеяньні Палацу культуры Менскага трактарнага завода. Суд адбудзецца ў 11 гадзін.
Інцыдэнт адбыўся падчас устаноўчага з'езду БХД 17 сьнежня 2011 года, калі ў 17-30 па асабістым загадзе дырэктара ПК МТЗ у актавай залі, дзе адбываўся з'езд, было адключана асвятленьне. Пры гэтым арэнда залі была своечасова і цалкам аплачана да 19:00. Асвятленьне адключылі, калі на сцэне з'явіўся забаронены беларускі музыка Лявон Вольскі.
Яшчэ 30 студзеня Аргкамітэт па стварэньні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" накіраваў на імя дырэктара Палацу культуры Менскага трактарнага заводу зварот аб дасудовым урэгуляваньні справы аб зрыве Устаноўчага з'езду БХД 17 снежня 2011 года. Праз два тыдні, 15 лютага Дырэкцыя Палацу культуры МТЗ даслала адказ,у якім паведаміла, што лічыць усе пункты дамовы з БХД аб арэндзе ПК МТЗ выкананымі і не збіраецца кампенсаваць час, калі ёю было адключана асвятленьне ў Палацы культуры.
Затым аргкамітэт БХД звярнуўся ў суд з патрабаваньнем кампенсаваць шкоду, якую кіраўніцтва Палацу культуры нанесла адключэньнем сьвятла падчас Устаноўчага з'езду БХД.