viasna on patreon

Каваленка згубіў 30 кг і працягвае галадоўку

2012 2012-03-02T09:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Яго наведаў адвакат. Сказаў, што ён па-ранейшаму галадуе, патрабуе пераводу ў цывільны шпіталь і зьмены меры стрыманьня. Адчувае сябе вельмі слабым, скардзіцца, што яму цяжка і ляжаць і сядзець. Заўтра пайду да судзі прасіць тэрміновага спатканьня зь ім, а таксама будзе прасіцца да яго маці. Хоча паўплываць на яго, каб спыніў галадоўку», – распавяла Свабодзе Алена Каваленка.

Падчас сустрэчы з адвакатам была складзеная касацыйная скарга на прысуд, паводле якога актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калёніі за парушэньні адбыцьця пакараньня пасьля суду за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга.

У сьнежні мінулага году Сяргей Каваленка пачаў галадоўку пратэсту. З тых часоў актывіст згубіў 30 кг вагі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства