viasna on patreon

У Беларусі так і распрацаваная працэдура захаваньня выбарчых бюлетэняў. Як вырашаецца гэтая праблема ў Польшчы – паказаў вопыт правядзення рэферэндуму аб уступленьні ў Еўрапейскі Саюз.

2003 2003-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад час правядзеньня рэферэндуму ў Польшчы аб ўступленьні ў Еўрапескі Саюз галасаваньне праходзіла два дні. Цікава нам было даведацца якім жа чынам палякі забясьпечвалі працэдуру аховы бюлетэняў у ноч паміж днямі галасаваньня. Бо ў нас, у Беларусі, ці не найбольш крытыкі выклікае працэдура захаваньня бюлетэняў пад час пяцідзённага папярэдняга галасаваньня.. Шматлікія незалежныя назіральнікі заўважаюць, што фальсіфікуюцца менавіта гэтыя галасы.

Працэдура аховы бюлетэняў пад час польскага рэферэндуму, які праходзіў у суботу-нядзелю, 7-8 чэрвеня, выдаецца даволі добра прадуманай. Як піша “Gazeta wyborcza”, у 20 гадзінаў вечара ў суботу, былі зачыненыя выбарчыя ўчасткі. Камісія заклеіла шчыліну ў скрыні для галасаваньня пасам паперы з пячаткаю камісіі і подпісамі яе сяброў. Потым сябры камісіі падрыхтавалі пратаколы з інфармацыяй пра лічбу выбаршчыкаў на ўчастку, лічбу выдадзеных бюлетэняў, і колькасьць нявыкарыстаных бюлетэняў. Гэтая інфармацыя вывешваецца для ўсеагульнага агляду. Нявыкарыстаныя бюлетэні і сьпіс выбаршчыкаў запакоўваюцца ў асобныя пакеты і заклейваюцца апячатанымі і падпісанымі стужкамі паперы. Апячатаныя скрыні для галасаваньня і пакеты застаюыцца на ўчастку.
Сябры камісіі апячатваюць таксама вокны і дзьверы пакою для галасаваньня. Прадстаўнікі мясцовага самакіраваньня будуць дзяжурыць звонку выбрачага ўчастку цэлую ноч, ня маючы права знаходзіцца ўсярэдзіне выбарчага ўчастку, а зраніцы яны здадуць памяшканьне сябрам камісіі. Тыя ж мусяць праверыць, ці не парушаныя пячаткі, якімі яны апячатвалі памяшканьне.
Ключ ад зачыненага выбарчага ўчастку заклейваецца ў канверт, апячатваюцца і падпісаюцца сябрамі камісіі. Канверт захоўвае старшыня выбарчай камісіі. Такім жа чынам апячатваецца і заклейваецца ў канверт выбрачая пячатка, якая захоўваецца ў намесьніка старшыні камісіі ці ў сябры камісіі.
Сябры камісіі разам з назіральнікамі могуць кантраляваць ноччу стан захоўваньня выбарчага ўчастку, асабліва спосаб яго аховы.Аднак яны ня могуць адчыняць выбарчы ўчастак і парушаць пячатку на ўваходных дзьвярах. Пра ўсе парушэньні яны адразу павінны паведаміць кіраўніцтву мясцовага самакіраваньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства