viasna on patreon

Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)

2012 2012-02-21T14:17:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smert.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" распавядае пра той жах, які перажывае чалавек у камеры смяротнікаў. Здымкі адбываліся ў Музеі ахвяраў генацыду жыхароў Літвы (Вільня, Літва) у рэальнай камеры смяротнікаў, праз якую прайшлі тысячы ахвяр савецкага рэжыму.

Беларусь -- апошняя краіна ў Еўропе і на ўсёй постсавецкай прасторы, у якой захоўваецца смяротнае пакаранне -- расстрэл. Беларусь ў гэтай справе аказалася найбольш прыхільнай да савецкіх традыцыяў. Пры гэтым ўся сітуацыя са смяротным пакарннем ў Беларусі ахутана таямнічай завесай -- целы растраляных не выдаюцца для пахавання сваякам. Адмены ў Беларусі смяротнага пакарання ў жорсткай фармулёўцы патрабуе Рада Еўропы.

На сённяшні дзень ў Беларусі да смяротнага пакарання асуджаныя два чалавекі, якіх абвінавачваюць у арганізацыі выбуху ў мінскі метро 11 красавіка 2011 года.

Маці асуджанага да смяротнага пакарання, Уладзіслава Кавалёва, Любоў Кавалёва асцерагаецца, што прысуд у дачыненні да яе сына, абвінавачанага па справе аб тэракце ў мінскім метро, можа быць прыведзены ў выкананне да канчатковага разгляду ў Камітэце ААН па правах чалавека, куды звярнуліся яна і яе дачка.

16 лютага Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў Аляксандра Лукашэнку памілаваць Уладзіслава Кавалёва і другога фігуранта крымінальнай справы Дзмітрыя Канавалава, які, паводле афіцыйнай інфармацыі, з прашэннем аб памілаванні да прэзідэнта не звяртаўся. Еўрадэпутаты таксама заклікалі ўлады Беларусі аб'явіць мараторый на смяротнае пакаранне.

Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства