viasna on patreon

«Предпринимательскую газету» папярэдзілі за зьмену тэматыкі і адрасу рэдакцыі. Пра канфіскацыю часткі накладу іх супольнага выпуску з «Белорусской деловой газетой» Мінінфарм ня ведае.

2003 2003-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менскія гарадзкая ды абласная міліцыі заяўляюць, што ў апэратыўных зводках паведамленьняў пра канфіскацыю 1600 асобнікаў “Предпринимательской газеты” няма. Яшчэ адзін партнэр “БДГ” — штотыднёвік “Салідарнасць” ня можа надрукаваць чарговы нумар і чакае вынікаў праверкі Камітэту дзяржкантролю.

Дагэтуль, праз суткі пасьля падзеі, застаецца загадкай, хто ажыцьцявіў канфіскацыю дзясятай часткі накладу супольнага нумару “Предпринимательской газеты” і “БДГ”. Рэдакцыі абодвух выданьняў высьветліць гэта ня здолелі, хаця і зьвярталіся ў розныя органы МУС.

Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства