Бацьку Насты Палажанкі помсцяць за дзейнасьць дачкі
https://spring96.org/be/news/50090
2012
2012-02-20T13:01:14+0300
2012-02-20T13:01:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/palashanka-tata.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 лютага бацька намесьніцы старшыні “Маладога Фронту” Насты Палажанка спадар Уладзімір атрымаў позву ў Інспекцыю па падатках і зборах МНС Першамайскага раёна Менска.
1 лістапада 2011 года Наста атрымала папярэджаньне з падатковай інспекцыі Першамайскага раёну аб тым, каб яна да 17 лістапада прадставіла звесткі аб сваіх даходах. У адказ Наста пісьмова паведаміла, што ніякіх даходаў не мае, гэтак жа як і вялікіх выдаткаў. Яна таксама паведаміла, што знаходзіцца на забеспячэньні бацькі.
У адказ падаткавікі распачалі праверку Уладзіміра Палажанкі.