Напярэдадні ператрус, пасля- напад
https://spring96.org/be/news/50063
2012
2012-02-17T20:55:00+0300
2012-02-17T20:55:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ryzichenka-navapolack.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На сына наваполацкай актывісткі Вольгі Дамаскінай здзейснілі напад невядомыя. Увечары ў пятніцу, 17 лютага, каля сямі вечара Дзмітрый Рыжычэнка (на фота) вяртаўся дадому. У прахадной арцы на яго напалі ззаду, моцна ўдарылі па галаве і нанеслі некалькі ўдараў па нырках. Малады чалавек страціў прытомнасць. Ачуўшыся, ён набраў нумар маці, якая патэлефанавала ў міліцыю. Ні грошы, ні мабільны тэлефон у Дзмітрыя не ўзялі.
Міліцэйскі патруль, што падышоў па выкліку на заяву аб нападзе, адрэагаваў абыякава і параіў прыйсці ў аддзел і напісаць заяву.