viasna on patreon

Нязгодным намякаюць на непрыемнасці

2012 2012-02-17T15:20:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-fermy-dak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў збіраюць на нарады па пытаннях арганізацыі дапамогі ў рэканструкцыі раённых фермаў. Адзін з прадпрымальнікаў на такой нарадзе выступіў супраць здачы сродкаў на гэтыя мэты, на што яму адказалі, што ён робіць “мокрую справу супраць ветру”.

 

У чацьверг, 16 лютага, у Маладэчанскім райвыканкаме адбывалася паседжанне па пытаннях рамонту малочна-таварнай фермы ААА “Хоўхлава”. Прысутнічалі прадстаўнікі амаль усіх прадпрыемстваў, замацаваных за гэтай фермай. Усіх прысутных праверылі, якую арганізацыю яны прадстаўляюць.

Вёў паседжанне старшыня Савета дэпутатаў Віктар Невяровіч. Ён упэўніваў прадпрымальнікаў у неабходнасці выканання рашэнняў улады, у прыватнасці - пералічэння грошай на падтрымку фермы. Адкрыта санкцыямі за невыкананне не пагражалі, але засяродзілі ўвагу на тым, што ўвесну па раёну будзе ездзіць старшыня аблвыканкама Барыс Батура і “раптам ён застанецца чымсьці незадаволены”.

У перамовах паміж сабой прадпрымальнікі абураліся чарговаму намеру дзяржавы залезці ў іх кішэні, але адкрыта выступіць супраць вырашыўся толькі адзін з іх. Кіраўніца падшэфнай фермы Галіна Нелюб абурылася такой пазіцыі і адказала, што ён папросту “мочыцца супраць ветру”.

Наогул па словах прысутных на гэтай нарадзе, чыноўнікі паводзілі сябе не проста бескультурна, а па-хамску. Нават стыль іх зносінаў сведчыў аб тым, што дапамогі яны не просяць, а патрабуюць.

Адзін з маладэчанскіх прадпрымальнікаў распавядае:

-          У мяне ўзнікае шмат пытанняў на тэму дапамогі фермам. Напрыклад, як будуць кантралявацца сродкі, якія мы пералічым? Гэта немаленькія сумы, улічваючы ячшэ паступленні за штомесячныя суботнікі. А ўсяго ў спісе “абавязаных” – больш за 200 прадпрыемстваў. Таксама ўзнікае пытанне, чаму ніякіх падобных “просьбаў” з боку мясцовых уладаў не ўзнікае ў адносінах да тых буйных арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна, але зарэгістраваныя не тут? Таму што гэта іншы, больш высокі ўзровень мафіі, і на іх нельга, як на нас, у выпадку непадпарадкавання нацкаваць разнастайныя праверкі? Але я разумею, што падобныя пытанні задаваць зараз небяспечна...

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства