Алеся Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск (відэа)
Зняволенага старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага этапавалі з Жодзінскай турмы №8 ў Бабруйскую папраўчую калонію №2. Пра гэта стала вядома жонцы праваабаронцы Наталлі. Апошні ліст, які яна атрымала з Жодзіна, быў датаваны 12 лютага.
Зараз высвятляецца, ці патрапіў праваабаронца ў Бабруйск, ці яшчэ на этапе перасылкі.
Папраўчая калонія № 2 размяшчаецца на ўскраіне Бабруйска. Пабудаваная 46 год таму. Тут адбывалі пакараньне палітвязьні Андрэй Саннікаў, Андрэй Пратасеня, Андрэй Кім, а таксама Андрэй Бандарэнка. У бабруйскай калоніі сядзяць каля тысячы асуджаных. Асуджаныя на тэрыторыі калоніі вырабляюць драўляную тару, спецвопратку, пагоны, шаўроны, вымпелы, нашыўкі для сілавых структур. Раней зняволеных вазілі працаваць на Шынны камбінат. Там для іх быў створаны адмысловы цэх. Цяпер на шынны зэкаў не возяць.
Адрас калоніі: 213800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1,
Алесь Бяляцкі быў асуджаны
на 4 гады і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй
маёмасці. Ён прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад падаткаабкладання. Сваёй віны
Бяляцкі не прызнаў, назваўшы прысуд палітычным. Грошы на яго рахунках у Літве і
Польшчы не з’яўляліся яго ўласнасцю, а накіроўваліся на дапамогу рэпрэсаваным,
аплату адвакатаў і іншыя праваабарончыя патрэбы. Касацыйная калегія Мінгарсуда
24-га студзеня пакінула прысуд Бяляцкаму ў сіле.Праваабаронца быў пераведзены з Валадаркі ў Жодзінскую турму №8 1 сьнежня 2011 года.