Барысаў: пратэстная акцыя спынена, працоўныя чакаюць сакавіцкай зарплаты
Працоўным Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, якія 13 лютага спынілі працу з-за нізкага студзеньскага заробку, абяцаюць павысіць заробак ужо ў лютым.
Сёння працоўных праінфармавалі аб тым, што заработная плата ў лютым будзе павышана на 20 працэнтаў, а прэміі па выніках папярэдняга месяца стануць выплачваць адразу ў наступным месяцы (раней прэміяльныя выплаты былі праз месяц).
Нагадаем, на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання працоўныя ў панядзелак, 13 лютага, спынілі працу з-за таго, што студзеньскі заробак не перавысіў 1,5 мільёна рублёў. Канфлікт паспрабавалі згладзіць намеснікі генеральнага дырэктара Аляксандр Марчанка і Андрэй Скрыпко, якія выступалі перад страйкоўцамі і абяцалі, што адміністрацыя вырашыць «пытанне» за два дні.