viasna on patreon

Маладафронтаўца адлічылі з вучобы

2012 2012-02-16T11:24:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міхась Мускі быў студэнтам 3 курсу БНТУ механіка-тэхналягічнага факультэта. Сёньня хлопец падаў скаргу на імя міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.

Апошні раз Міхасю пагражалі адлічэньнем супрацоўнікі КДБ, калі наведвалі й дапытвалі маладафронтаўца ў ізалятары на Акрэсьціна падчас адміністрацыйнага арышту за акцыю салідарнасьці 19 сьнежня 2011 г.

Юнак лічыць сваё адлічэньне палітычна матываваным. Таму сёньня даслаў скаргу на незаконнае адлічэньне міністру адукацыі.

Яшчэ 1 верасьня хлопца выгналі з студэнцкага інтэрната, бо ўбачылі ў пакоі газэты й улёткі, каторыя палічылі «палітычнымі», і бел-чырвона-белы сьцяг. Тады Міхася ўпершыню папярэдзілі аб магчымых праблемах, каторыя прынясе яму актыўная грамадзянская пазыцыя.

Аднак кідаць маладафронтаўскую дзейнасьць юнак не зьбіраўся. Пасьля антыкамуністычнай акцыі 7 лістапада Міхася арыштавалі на 7 сутак — тады маладафронтавец закідаў яйкамі сымбаль памерлай камуністычнай эпохі — помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

«Не спадзяюся, што пасьля ліста міністру мяне адновяць, — камэнтуе Міхась Мускі. — Але падаю скаргу, каб нагадаць халуям рэжыму аб іх незаконных учынках, за каторыя раней ці пазьней яны панясуць адказнасьць».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства