viasna on patreon

Пракуратура лічыць, што Тацяна Севярынец ня мае права ініцыяваць праверку ў шпіталі

2012 2012-02-15T09:23:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/psihiatr-umovy-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатарка аргакамітэту па стварэнні партыі БХД звярталася ў Віцебскую абласную пракуратуру з тым, каб пракурорскія работнікі правялі праверку ў Багушэўскім шпіталі для хворых на сухоты. У прыватнасці, яна прасіла высветліць, ці на законных падставах у псіхіятрычным аддзяленні ўтрымліваюць Валера Ганчарэнку, прыхільніка БХД. Але пракуратура адмовіла.

У афіцыйным лісце, падпісаным супрацоўніцай пракуратуры А.Казловай, гаворыцца, што Тацяна Севярынец не мае права прасіць пракурорскай праверкі, бо яна не з’яўляецца апекуном спадара Ганчарэнкі і не мае ад яго даверанасці на вядзенне розных справаў.

“Тады атрымліваецца, што грамадзянін не можа скардзіцца ў пракуратуру, калі бачыць нейкія парушэнні, калі ён не сваяк таму, хто церпіць ад непарадкаў? Калі я заносіла заяву ў абласную пракуратуру, мне сказалі, што яе разгледзяць або тут, або перанакіруюць у абласны аддзел аховы здароўя ці ў Сенненскую райпракуратуру. А тут я атрымала звычайную адпіску: маўляў, вы ніхто, і ваша меркаванне нас не хвалюе”, -- кажа Тацяна Севярынец.

Яна гаворыць, што ў заяве падрабязна выклала сітуацыю, у якую трапіў спадар Ганчарэнка, які распавёў незалежным журналістам пра дрэнны матэрыяльны стан медычнай установы і недастатковы, на яго думку, узровень лекавання. Валеры Ганчарэнка мусіць знаходзіцца ў Багушэўскім шпіталі практычна пажыццёва: ён інвалід  другой групы, хворы на адкрытую форму сухотаў. Інакш кажучы, ён залежны ад медыкаў чалавек, падкрэслівае спадарыня Севярынец. І адразу пасля таго, як звесткі пра шпіталь трапілі ў інтэрнэт, Валера Ганчарэнку забралі ў псіхіятрычнае аддзяленне пад варту. Яму колюць псіхатропныя прэпараты і абмяжоўваюць зносіны.

“Калі мы ў снежні мінулага году ездзілі ў той шпіталь з падарункамі – завозілі ласункі, рэчы, адзенне, -- то мне сказалі, што Ганчарэнка псіхічна хворы, і таму гаворыць пра шпіталь розную лухту. Але чаму тады іншыя хворыя распавядаюць, што ў іх паадбіралі ручкі, алоўкі, паперу, забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі? Прычым, як яны скардзіліся, ім нават пагражалі, кажучы “будзеце шмат гаварыць – апынецеся там, дзе Ганчарэнка”, -- працягвае спадарыня Тацяна.

Актывістка гаворыць, што збіраецца настойваць на тым, каб ў шпіталь накіравалі праверку. Бліжэйшымі днямі яна збіраецца падаць яшчэ адну заяву з такім патрабаваннем, цяпер ужо ў абласную ўправу аховы здароўя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства