viasna on patreon

Брэсцкая вобласць па ўзроўню заробку апынулася на апошнім месцы ў Беларусі

2012 2012-02-14T10:15:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/groshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як адзначыў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Міхаіл Аксяневіч, асабліва нізкія заробкі застаюцца ў сельскай гаспадарцы, і нават гэтыя грошы (напрыклад, у некаторых гаспадарках Ганцавіцкага раёна працаўнікі атрымоўвалі каля 200 тысяч рублёў) выплочваліся несваечасова.

Чыноўнік таксама прызнаў, што калі мінулай восенню непрацуючым пенсіянерам была выдаткавана матэрыяльная дапамога ў памеры 500 тысяч рублёў на закуп гародніны, высветлілася, што існуючая базы дадзеных тых, хто можа разлічваць на такую дапамогу, страціла сваю актуальнасць, і гэта выклікала шматлікія канфліктныя сітуацыі.

Дарэчы, акрамя таго, што ў Брэсцкай вобласці самы нізкі ўзровень заробкаў, тут назіраецца і самы высокі працэнт малазабяспечанага насельніцтва. У той жа час колькасць заяваў на атрыманне адраснай дапамогі скарацілася. Чыноўнікі гадаюць: ці то ў многіх  людзей ёсць схаваныя даходы, або яны проста не вераць у тое, што дзяржаўныя ўстановы  акажуць падтрымку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства