Актывіста АГП ставяць на "прафілактычны ўлік"
8 лютага маладзёжнаму актывісту АГП Аляксандру Сцепаненку паступіў званок з Першамайскага РУУС з прапановай зайсці ў РУУС для азнаямлення з пастановай аб пастаноўцы яго на прафілактычны ўлік.
Пра тое, наколькі законная такая мера, што яна цягне за сабой
і для чаго выкарыстоўваецца, сайту ucpb.org распавёў вядомы праваабаронца Гары
Паганяйла.
Пастаноўка на прафілактычны ўлік можа мець месца па законе аб аддзелах
унутраных справаў і па законе аб камітэце дзяржаўнай бяспекі. Гэтыя меры
прымаюцца ў адносiнах да асоб, якія, на думку гэтых органаў, схільныя да
здзяйснення злачынстваў або рыхтуюцца, як стала вядома, да якой-небудзь
злачыннай дзейнасці. Гэта мера сапраўды прафілактычнага характару, якая
прымяняецца праваахоўнымі органамі з тым, каб не дапусціць здзяйснення гэтай
асобай злачынства. Таму, калі казаць пра законнасць такіх дзеянняў, - так, яны
заснаваныя на законе.
Але самае цікавае, што ні гэтай асобе, ні яго адвакату не прадставяць
матэрыялаў, якія сталі падставай для прыняцця падобных мер. Хоць у прынцыпе,
яны павінны быць вядомыя асобе, у адносінах да якога гэтыя дзеянні
ажыццяўляюцца.
Гэтыя меры можна абскардзіць у вышэйстаячыя інстанцыі ці ў суд. Дарэчы,
абскарджанне такіх мер у суд дасць магчымасць у нейкай меры прыадчыніць
падспудныя прычыны, якімі былі выкліканыя гэтыя меры.
У дадзеным выпадку актывіст АГП двойчы за год прыцягваўся да адміністрацыйнай
адказнасці. Гэта і дазволіла ім ажыццявіць такія дзеянні. Калі ён аспрэчвае
самі гэтыя пакаранні ў адміністрацыйным парадку і прыняцце да яго мер
прафілактычнага характару, ён іх можа абскардзіць у суд. І хай суд разбярэцца,
наколькі абгрунтавана да яго ўжытыя меры прафілактыкі.
Далей гэта можа выяўляцца ў тым, што могуць запрашаць для гутаркі ў органы
ўнутраных справаў, могуць выносіць афіцыйныя папярэджанні. Вось і ўсяго толькі:
меры прафілактыкі. Гэта яшчэ не адказнасць ні крымінальная, ні
адміністрацыйная. Гэта меры прафілактыкі, якія могуць прымяняцца ў адносiнах да
асоб, схільных да правапарушэнняў.
На рэчы такога характару, вядома, нельга заплюшчваць вочы. Калі гэта па
палітычных прычынах, значыць, хочуць паўплываць на актыўную жыццёвую пазіцыю
чалавека, на яго ўдзел у акцыях, хочуць запалохаць, шантажаваць яго. Трымаць у
страху падобным чынам - гэта цалкам наша ўлада можа.
Гэта спосаб запалохвання. Гэта спосаб паралізаваць дзеянні актывістаў
грамадзянскай супольнасці ці палітычных рухаў і партый. Гэта спосабы
таталітарных рэжымаў, якія спыняюць іншадумства.
Сам факт пастаноўкі на прафілактычны ўлік ні на што не ўплывае. Гэта ўсяго толькі
дадзеныя, якія характарызуюць яго як асобу. Вось калі, не дай Бог, штосьці не
так з органаў унутраных справаў паступіць характарыстыка, што так, вось ён у
нас стаяў на прафілактычным уліку, мы спрабавалі праводзіць з ім выхаваўчую
працу, але яна не іела ўплыву, і ён каціўся ўсё ніжэй і ніжэй - і вось
здзейсніў злачынства ці яшчэ нешта. Увогуле, як характарызуючыя гэтыя матэрыялы
могуць быць прадстаўлены ўнутранымі органамі ў выпадку, калі нешта дзе-небудзь
ў нас часам не так...