viasna on patreon

Журналістку газеты "Витебский курьер" міліцыянеры прасілі "проста так" паказаць багажнік машыны

2012 2012-02-07T10:55:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юлія Канаплёва, якую затрымалі 6 лютага ўвечары, "проста так" нічога паказваць не стала – запатрабавала, каб супрацоўнікі міліцыі прывезлі пастанову на агляд і складалі пратакол у прысутнасці незалежных панятых. На ўсё гэта сышло больш за тры гадзіны.

 

Журналістка Юлія Канаплёва ехала на машыне рэдактара  газеты "Витебский курьер", калі яе спынілі недалёка ад віцебскага лядовага палаца.

 

Пакуль дзяўчына высветляла, што яна "парушыла", пад'ехалі яшчэ некалькі машын з мужчынамі ў цывільным, якія пра нешта раіліся з супрацоўнікамі ДАІ. Потым затрыманай сказалі, што павязуць яе ў Першамайскі РАУС, аднак чамусьці перадумалі. Юліі Канаплёвай сказалі, каб яна адчыніла багажнік і паказалі, што ёсць у салоне машыны – "проста так", зазначылі супрацоўнікі.

 

Юлія Канаплёва сказала, што ўсё пакажа, але толькі ў законным парадку – з панятымі і пад пратакол. Супрацоўнікі міліцыі пагадзіліся далёка не адразу: агляд распачаўся толькі праз дзве з паловай гадзіны, але праходзіў у межах заканадаўства.

 

Міліцыянты перапісалі ўсё, што ўбачылі ў салоне і ў багажніку, але нічога "крамольнага" не знайшлі, папрасілі прабачэння і з'ехалі.   На  думку Юліі Канаплёвай, пільнавалі менавіта гэтую машыну, а не яе асабіста, бо падобныя затрыманні супрацоўнікамі ДАІ здараліся і раней. Верагодна, міліцыянты шукалі наклад незалежнай газеты, якую часам перавозяць з друкарні менавіта на гэтым транспартным сродку.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства