viasna on patreon

У Круглянскім раёне супрацоўнікі міліцыі скіраваныя на ўзмацненне пакарання

2012 2012-02-06T14:33:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Круглянскага РАУС, маёр міліцыі Т. Падаляк выказалася за тое, каб усе правапарушальнікі, якія адбываюць пакаранне, былі пазбаўлены ўсялякіх шансаў на датэрміновая вызваленне. Сваё меркаванне маёр міліцыі выказала ў артыкуле “Если преступили закон», змешчаным у апошнім нумары круглянскай раёнкі “Сельскае жыццё”. Між тым, як крыху раней паведамляла тая ж раённая газета “Сельскае жыццё”, па выніках працы праваахоўчых органаў за 2011 год маёр міліцыі Т. А. Падаляк прызнана лепшым інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі ў краіне.

Сваё меркаванне Т. Падаляк абгрунтоўвае тым , што кожны год парадку ста чалавек у Круглянскім раёне, якія мелі ў мінулым судзімасці па розных артыкулах Крымінальнага кодэксу, “вновь становятся на тропу преступлений и своими дерзкими, а порой и наглыми действиями, снова и снова осознанно приносят жителям нашего района боль, слёзы, тревогу, обиду”.

Напрыканцы артыкула лепшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі робіць выснову: “Я твёрдо уверенна в том, что человек нарушивший закон, причинивший людям боль, горе, обиды, потери, должен быть изолирован от общества на срок, предусмотренный Уголовным кодексом, без всяких шансов на досрочное освобождение”.

Вельмі своеасаблівае меркаванне супрацоўніка міліцыі, які, згодна сваёй пасады, павінен якраз і займацца тым, каб аказваць дапамогу былым асуджаным у іх сацыяльнай адаптацыі да нармальнага жыцця, пошуку працы і прафілактыцы правапарушэнняў у іх асяроддзі. Канешне, прасцей зачыніць чалавека за краты, не пакінуўшы яму ніякай надзеі ў выніку выпраўлення пачаць новае жыццё…

Між тым, шмат хто з жыхароў Круглянскага раёна лічыць, што любому чалавеку патрэбна даваць шанс выправіцца, і былым асуджаным неабходна аказваюць усялякую магчымую дапамогу пасля выхаду з месцаў пазбаўлення волі, каб гэтыя людзі маглі адаптавацца да жыцця. Усе мы памятаем біблейскую прыпавесць пра блуднага сына…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства