viasna on patreon

Генпракурора просяць даць ацэнку выказванням Лукашэнкі

2012 2012-02-04T14:57:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/luka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін з Баранавічаў звярнуўся да Генеральнага пракурора з просьбай даць прававую ацэнку выказванням А. Лукашэнкі адносна маніпуляцыяў з галасамі выбаршчыкаў. Інфармацыя пра гэта была агучана кіраўніком дзяржавы на прэс-канферэнцыі з расійскімі журналістамі ў кастрычніку 2011 года.

Па словах Віктара Цяпіна, Лукашэнка паведаміў расійскім журналістам, што выбары ў краіне ён праводзіў не па законах Рэспублікі Беларусь, а па паняццях Еўрапейскага Саюза. Што ён нібы тыя подпісы, якія за яго аддалі людзі, падараваў апазіцыянерам, каб іх зарэгістравалі.

- Якое Лукашэнка меў права ўмешвацца ў выбарчы працэс? Неаднаразова Лукашэнка маніпуляваў галасамі выбаршчыкаў. Першы раз, калі, па ягоных словах, зменшыў колькасць аддадзеных за яго  галасоў з 99% да 85%,  а цяпер падараваў свае галасы апазіцыянерам, - кажа актывіст.

У заяве на імя Генеральнага пракурора Віктар Цяпін просіць правесці праверку тых фактаў, якія агучыў Лукашэнка, і даць ім ацэнку суадносна з беларускім заканадаўставам. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства