viasna on patreon

Менгарсуд прызначыў дату разгляду скаргі Стэфановіча

2012 2012-02-03T10:33:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/menharsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгладя касацыйнай скаргі намесніка кіраўніка ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча на судовую пастанову пра спагнанне падаткаў адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе 13 лютага і пачнецца а 15-ай гадзіне.

Пра гэта праваабаронца даведаўся з атрыманага апавяшчэння пра накіраванне грамадзянскай справы ў Менгарсуд.

Нагадаем, што 16 снежня 2011 года суд Партызанскага раёна Менска вынес рашэнне пра задавальненне ў поўным аб'ёме зыскавых патрабаванняў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Партызанскім раёне г. Менска пра спагнанне з Валянціна Стэфановіча падаходнага падатку ў памеры 54 мільёнаў 357 тысяч 370 рублёў. У адпаведнасці з судовым рашэннем з праваабаронцы таксама спагнаная сума дзяржаўнай пошліны ў памеры 2 мільёнаў 717 тысяч 870 рублёў.

Рашэнне па гэтай грамадзянскай справе, якое вынесла суддзя Вераніка Абрамовіч, праваабаронца лічыць неабгрунтаваным і незаконным, што ў адпаведнасці з пунктамі 1 і 2 артыкула 401 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса з’яўляецца падставай для яго адмены ў касацыйным парадку.

У скарзе ў Менгарсуд Валянцін Стэфановіч указвае шэраг падставаў для адмены рашэння суда Партызанскага раёна. Выклаўшы свае довады, кіруючыся п.3 арт. 425 ГПК Рэспублікі Беларусь, ён просіць касацыйную інстанцыю адмяніць рашэнне суда Партызанскага раёна і спыніць вытворчасць па справе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства