viasna on patreon

Суд пастанавіў спагнаць з Валянціна Стэфановіча 56 мільёнаў беларускіх рублёў

2011 2011-12-16T22:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч

16 сьнежня на судзе падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну павялічыла суму да 53 мільёнаў. Стэфановіч пазоў не прызнае.
Прадстаўнік інспэкцыі Партызанскага раёну па падатках і зборах заявіла, што ліст Мінюсту Літвы аб тым, што ранейшыя зьвесткі пра рух на рахунку Стэфановіча няпоўныя, ня варта ўлічваць, паколькі не ўдакладнена, што менавіта няпоўна.
Адносна дакумэнтаў зь Міжнароднай амністыі і дацкага фонду правоў чалавека, якія прадставіў суду Стэфановіч, заяўнік лічыць, што ў гэтых дакумэнтах няма зьвестак пра даручэньні Стэфановічу нешта выконваць. Маўляў, гэтыя дакумэнты толькі пацьвярджаюць, што Стэфановіч гэтыя грошы (болей 16 тысяч эўра) атрымаў.

Суд пачаў агалошваць паказаньні Стэфановіча, дадзеныя ў судзе 2 сьнежня.
Зь іх вынікае, што Стэфановіч патраціў грошы дацкага інстытуту правоў чалавека (гэта 16 900 эўра) і 1400 эўра ад «Міжнароднай амністыі» на кампанію супроць сьмяротнага пакараньня і на падрыхтоўку бюлетэня штогадовага агляду стану правоў чалавека ў Беларусі.

Зараз у судзе Стэфановіч дадае, што частка гэтых грошай таксама была перададзеная адмыслоўцам для падрыхтоўкі звароту ў ААН сваякоў аднаго з асуджаных на сьмерць у 2009 годзе. Стэфановіч кажа, што ён заключаў дамовы аб аказаньні паслуг. Копіі дамоваў знаходзяцца ў арганізацыях, якія заказвалі гэтыя паслугі. Прозьвішчы асобаў, якія аказвалі гэтыя дамоўленыя паслугі, Стэфановіч не назваў.

15.08 Стэфановіч удакладняе, што дзейнічаў не ад сваёй асобы, а як прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна».
Ён нагадаў суду, што «Вясна» была зарэгістраваная, але потым рэгістрацыю скасавалі. Як лічаць праваабаронцы, незаконна, таму яны працягваюць дзейнасьць:
«Вясна» зьяўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі правоў чалавека. Тое, што нашы ўлады нас не рэгіструюць, парушаючы дакумэнты з ААН, гэта не нашы праблемы", — мяркуе Валянцін Стэфановіч.

15.36 Працэс аднавіўся. Стэфановіч хадайнічае пра тое, каб суд зьвярнуўся ў Мін'юст Літвы, каб атрымаць тлумачэньні, ў якой частцы не адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі, якія раней ён перадаваў Міністэрству падаткаў і збораў Беларусі адносна руху грашовых сродкаў на рахунку Стэфановіча. Судзьдзя Вераніка Абрамовіч выйшла на вырашэньне гэтага хадайніцтва.

15.55 Суд хадайніцтва не задаволіў, спаслаўшыся на тое, што ў яго ўжо ёсьць дастаткова дакумэнтаў ад Мін’юсту Літвы, каб прыняць рашэньне ў пакоі для парадаў.
Варта заўважыць, што пазоўнік ня быў супраць задавальненьня гэтага хадайніцтва. Суд перайшоў да агалошваньня пісьмовых матэрыялаў справы.

16:20 Суд працягвае вывучаць паступленьне грошай на рахунак Стэфановчіа. Называюцца сумы і даты — год 2009, сумы розныя, у тым ліку 7 тысяч эўра, 16 тысяч эўра і г. д. Зачыталі дакумэнт з Дацкага інстытуту па правах чалавека, паводле якога грошы, якія пералічаныя на рахунак Стэфановіча, ня ёсьць яго асабістым прыбыткам і былі ўжытыя на праваабарончую дзейнасьць.

16:45 Вывучэньне матэрыялаў справы закончана. Суд на хадайніцтва Стэфановіча агалошвае ягоныя тлумачэньні з пратаколу аб адміністрацыйным парушэньні. Там ён сьцьвярджае, што грошы ужываў на праваабарончую дзейнасьць. Пачаліся судовыя спрэчкі. Слова ўзяла прадстаўніца падатковай інспэкцыі Сьвятлана Алесік. Яна мяркуе, што рашэньне аб прыцягненьні Стэфановіча да адміністрацыйнай адказнасьці законнае, бо прыбыткі, якія ён атрымаў, падпадаюць пад абкладаньне падаткамі.

16:50 Валянцін Стэфановіч з гэтым не пагадзіўся. Ён кажа, што зьяўляецца намесьнікам старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», які дапамагае палітрэпрэсаваным, рыхтуе агляды правоў чалавека, удзельнічае ў нацыянальных праваабарончых кампаніях, у тым ліку і супраць сьмяротнага пакарання. Дзеля гэтага «Вясна» заключыла дамовы зь міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі аб дапамозе ў гэтай дзейнасьці, і таму яны адкрылі рахунак у Літве, на які зь «Міжнароднай амністыі» і Дацкага інстутуту правоў чалавека былі пералічаныя грошы на пэўную дзейнасьць. Гэта пацьвярджаецца дакумэнтамі з гэтых фондаў. Стэфановіч зноў заявіў, што ніколі не выкарыстоўваў грошы ад гэтых фондаў у якасьці асабістага прыбытку.

17:00 Стэфановіч спасылаецца на ліст зь Мін’юсту, у якім сказана, што першасныя зьвесткі пра ягоныя рахункі былі несапраўдныя, а суд гэтага не абверг.
Саму гэтую справу Стэфановіч зьвязаў зь ціскам КДБ на «Вясну», нагадаў пра ліст старшыні КДБ Зайцава намесьніку генпракурора Шведу, у якім сцьвярджалася, што празь «Вясну» ідзе фінансаваньне апазыцыі. Гэта Стэфановіч абверг і заявіў, што «Вясна» абараняе палітычных вязьняў і пацярпелых.
Стэфановіч таксама запэўніў, што «Вясна» і далей будзе дапамагаць ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі. Стэфановіч сказаў, што фактычна кожны год яго і ягоных сваякоў правяралі падаткавікі і не знаходзілі ніякіх разыходжаньняў у прыбытках і расходах. Таму ён лічыць, што яго перасьледуюць незаконна і просіць пазоў не задавальняць. Суд пайшоў на вынясеньне рашэньня, якое будзе агучана ў 17:30.

17:35 Cуд задаволіў пазоў падаткавікоў да Валянціна Стэфановіча і пастанавіў спагнаць з праваабаронцы 54 мільёны беларускіх рублёў і яшчэ 2 мільёны. Стэфановіч заявіў, што будзе абскарджаваць рашэньне суду.

Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства