У Стакгольме прайшоў пікет у падтрымку Бяляцкага
Каля беларускай амбасады ў Стакгольме 31 студзеня прайшоў пікет у падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў. Шведзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen ладзіла акцыю сумесна з арганізацыямі Civil Rights Defenders, шведзкай філіяц Міжнароднай амністыі, Шведскім саюзам пісьменнікаў і KIC.
Удзельнікі акцыі патрабавалі неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў у Беларусі. Сярод выступоўцаў былі дэпутат швэдскага парламента Хрысціян Хольм, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч, які знаходіцца ў Швэцыі па запрашэнні Östgruppen, швэдзкая праваабаронца Сафія Угла.
У сваім выступе дырэктар Östgruppen Сафія Угла між іншым гаварыла пра сённяшнюю цяжкую сітуацыю для беларускіх праваабаронцаў:
- Ёсць у Беларусі зараз моцны ціск з боку уладаў на незалежную грамадзянскую супольнасць. Але змаганне за свабоду і правы чалавека працягваецца, і я ўпэўнена, што гэтае змаганне будзе паспяховым.