viasna on patreon

Аспіранту Паўлоўскаму назвалі афіцыйную прычыну адлічэння

2012 2012-01-31T17:00:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nastaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы аспірант Інстыту фізіалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксей Паўлоўскі атрымаў афіцыйную фармулёўку, паводле якой ён быў адлічаны.
Прычынай для гэтага сталі паводзіны, несумяшчальныя з маральным абліччам навукоўца, якія праявіліся ў спазненні на заняткі і абразах удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Аляксей Паўлоўскі адзначае, што за ўвесь час на заняткі ён спазніўся толькі аднойчы.
“У той дзень я спазніўся на паўгадзіны. Гэта было звязана з тым, што былі праблемы з рухам грамадскага транспарту. Як стала вядома пазней, была аварыя, якая стала прычынай затора і пра якую можна пачытаць на сайце ДАІ Мінска. Што датычыць абразаў, то гэта ўсё прыдумана, бо канкрэтных прыкладаў паводзінаў, дзе я некага абражаў -- няма”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.
“Я лічу, што сапраўднай прычынай майго адлічэння стала маё змаганне за ложка-месца ў інтэрнаце. Я напісаў скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства адукацыі, якіх прасіў разабрацца з гэтай праблемай. Ва ўведамленні аб паступленні было напісана, што мне прадастаўляецца ложка-месца, аднак калі я прыехаў у Мінск, то сутыкнуўся з праблемай – гэтага месца не было, і я вымушаны быў зняць на нейкі час кватэру. Рашчараваны гэтым, я пачаў актыўна дамагацца законнага ложка-месца ў інтэрнаце. Маё змаганне суправаджалася інфармацыяй на незалежных сайтах. Вось гэта і стала сапраўднай прычынай майго адлічэння”, - гаворыць Аляксей.
Трэба адзначыць, што 3 лютага ў Мінску ў судзе Першамайскага раёна адбудзецца судовае пасяджэнне з нагоды пазова Аляксей Паўлоўскага. Былы аспірант намагаецца аднавіцца на вучобу. Ён лічыць, што яго выключылі з аспірантуры незаконна.
Нагадаем, што пасля сканчэння магістратуры ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова Аляксей Паўлоўскі меў сярэдні бал - дзевяць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства