viasna on patreon

Пісьменьнікі заступіліся за беларускую кнігу

2012 2012-01-31T09:24:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sayuz-pismennikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў заклікаў дзяржаўныя органы і кіраўніцтва Віцебскай абласной бібліятэкі адмяніць ганебнае рашэнне аб скасаваньні аддзела беларускай літаратуры і аднавіць ягоную працу.
Як паведамілі СМІ, з 1 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы скасавалі аддзел беларускай літаратуры, а на яго месцы будзе працаваць аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Кнігі на беларускай мове чытачам давядзецца шукаць па розных аддзелах, але шмат якіх выданьняў яны больш ня знойдуць увогуле — ідзе масавае спісаньне беларускіх кніг, іх проста адпраўляюць у макулатуру.

30 студзеня Сакратарыят СБП распаўсюдзіў спецыяльную заяву, у якой выказвае занепакоенасць такой пазіцыяй і дзеяннямі кіраўніцтва бібліятэкі, аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Падобны крок у абвешчаны Год Кнігі выглядае неабдуманым і толькі пагаршае сітуацыю з неабходнасцю папулярызацыі нацыянальнай літаратуры.
Сакратарыят ГА “СБП” заклікае дзяржаўныя органы і кіраўніцтва Віцебскай абласной бібліятэкі адмяніць ганебнае рашэнне і аднавіць працу ліквідаванага аддзела.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства