viasna on patreon

Вясна і зіма

2012 2012-01-28T16:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dn-bialiackaha-18.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лявон Вольскі запісаў новую песню з музычнай эпапеі «Саўка ды Грышка»  -  выразны дакумент эпохі падзелу беларускага грамадства на два лагеры, два паралельныя сусветы. А нам ад "Вясны" хочацца дадаць - не за гарамі той час, калі "Зіма ня дарам зліцца, прашла её пара, Вясна ў вакно стучыцца і гоніць са двара"... Дачакаемся!


 Грышка:

Хочуць калгасныя ўлады,
Каб “Вясны” не было.
Не выпускаюць Алеся з-за кратаў,
Хоць катам сплацілі бабло.

Мы тут жывем, нібы ў лесе.
Падчас зімовага сну.
Не выпускаюць Алеся,
Не дазваляюць “Вясну”.

Саўка:

Што ты заводзісся, Грыша?
І глупасцей не гавары.
Можна катацца на лыжах
Зімою па склонах гары.

Зіму мы любім все очэнь,
Нету прэкрасней пары!
Можна катацца на лыжах у Сочы
Дзень ілі два, ілі тры.

Грышка:

Хочаце вы, каб марозам
Скула надзеі і сны.
Хочаце, каб ні душа і ні розум,
А толькі інстынкты адны.

Сэрцы занесла завеяй –
Так вам прасьцей кіраваць.
Толькі дарэмныя вашы надзеі,
Нельга вясну затрымаць.

Саўка:

Будзет вясной васхішчацца
Разве што круглы дурак.
Што той вясною за шчасце –
Слякаць, гразюка, бардак.

Нас вецераны прасілі,
Прафсаюзы і БРСМ…
Мы ўсе прыложым усілья,
Вясна не прышла штоб саўсем.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства