viasna on patreon

Фестываль дакументальных фільмаў на тэму смяротнага пакарання

2012 2012-01-26T10:55:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах канферэнцыі “Развіццё сістэмы крымінальнага правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь” 27 студзеня ў Менску пройдзе Фестываль дакументальных фільмаў на тэму смяротнага пакарання.

Фестываль распачнецца прэзентацыяй фільма “Найвышэйшая мера” беларускага кінарэжысёра С. Ісакава.

У праграме таксама азнаямленне з дакументальнымі стужкамі, створанымі ў постсавецкіх краінах:
“Смяротнай кары – не!” (Казахстан);
“Прычына смерці - ” (Беларусь,);
“Ануляваны” (Казахстан, 30 хв.);
“Чаканне смерці” (Кыргызстан);
“За кратамі” (Арменія).

Беларусь прадстаўленая таксама і стужкай “Прычына смерці - прочырк”, створанай рэжысёрам Віктарам Трацяковым па сцэнары Паліны Сцепаненкі.
Аўтары фільма змаглі выразна паказаць, што ў Беларусі вакол смяротнага пакарання створана таямнічая завеса. Сваякам прыгавораных да расстрэлу не паведамляюць дату выканання прысуду, не выдаюць цела пакаранага, нават не кажуць, дзе расстраляны знайшоў свой апошні прытулак.
У фільме распавядаецца пра сям’ю жыхара Салігорска Андрэя Жука, які за забойства быў прыгавораны да смяротнага пакарання. 19 сакавіка 2010 года Святлана Жук прывезла сыну перадачу ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Але перадачу не прынялі, ахоўнік толькі сказаў: “Не шукайце яго нідзе. Адбыў па месцы выканання прысуду”. Святлана Жук зразумела, што сына ўжо расстралялі.

Фільм быў створаны ў рамках кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Фестываль  дакументальных фільмаў на тэму смяротнага пакарання адбудзецца ў  гатэльным комплексе “Вікторыя” (пр-т Пераможцаў, 59) Пачатак ў 10 гадзін. Уваход – вольны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства