viasna on patreon

Заява Маскоўскага Бюро па правах чалавека ў сувязі са становішчам у Беларусі

2012 2012-01-18T11:14:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mbhr-emblem.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маскоўскае Бюро па правах чалавека зрабіла адмысловую заяву ў сувязі са становішчам у Беларусі.

Расейскія праваабаронцы адзначаюць, што «ўсе апошнія гады Беларусь нязменна ўваходзіць у лік краінаў свету, дзе правы чалавека парушаюцца ў найбольшай ступені: асноўным аб'ектам крытыкі міжнародных арганізацый з'яўляюцца парушэнні правоў чалавека ў эканамічнай сферы і, у першую чаргу, у грамадска-палітычнай сферы».

«У Беларусі паслядоўна душылася іншадумства, арыштоўваліся праваабаронцы, бясследна знікалі апазіцыйныя журналісты. Барацьба з апазіцыяй дасягнула піку ў снежні 2010 г., пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў », - адзначаецца ў заяве.

Прадстаўнікі Маскоўскага Бюро па правах чалавека пракаментавалі таксама ўступленне ў сілу закона «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт». «Відавочна, што беларускія ўлады адкрыта абмяжоўваюць свабоду атрымання інфармацыі. Хоць і паказваецца, што закон не распаўсюджваецца на грамадзянаў краіны, яго патрабаванні тычацца ўладальнікаў інтэрнэт-кафэ і інтэрнэт-клубаў: яны будуць абавязаны паведамляць аб наведванні ў іхных установах сайтаў, якія змяшчаюць экстрэмісцкія і парнаграфічныя матэрыялы. Такім чынам, мяркуецца, што ўладальнікі такіх кафэ і клубаў будуць ўрывацца ў прыватнае жыццё грамадзян, адсочваючы наведвальныя імі сайты », - заўважаюць праваабаронцы.

Як лічыць дырэктар Маскоўскага бюро па правах чалавека Аляксандр Брод, «Расеі неабходна паслядоўна ісці па шляху дэмакратызацыі сваёй краіны і адначасова пазбаўляцца ад двайных стандартаў у адносінах да брацкай краіны, гістарычна звязанай з Расеяй цеснай сувяззю. І гэты шлях быў бы жыватворным і для нас, і для Беларусі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства