viasna on patreon

У Гродне завочна судзяць журналіста Алеся Кіркевіча

2024 2024-07-08T10:27:28+0300 2024-07-08T11:27:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/12061kirkevich_dziadok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня ў парадку спецыяльнай вытворчасці распачаўся суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).Справу завочна разглядае суддзя Юры Казакевіч. Сутнасць абвінавачвання невядомая.

Алесь Кіркевіч. Фота
Алесь Кіркевіч. Фота "Вясна"

Пра тое, што супраць Алеся завочна ўзбудзілі крымінальную справу стала вядома з адмысловага тэлеграм-канала Следчага камітэта 29 сакавіка.

Журналіст-фрылансер Алесь Кіркевіч — пісьменнік і краязнаўца, колішні намеснік старшыні "Маладога фронту", а таксама былы палітвязень. Ён браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. На пачатку 2011-га быў арыштаваны. 5 траўня 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў яго да чатырохгадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Адбываў пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі № 1, і быў вызвалены праз памілаванне 1 верасня 2011 года.

Санкцыі артыкула 361–4 КК прадугледжваюць пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства