Баранавіцкія чыноўнікі вінавацяць прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве
9 студзеня баранавіцкі грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус быў выкліканы ў гарадскі аддзел ўнутраных спраў (кабінет № 106 ГАУС, вуліца 50 год УЛКСМ, д.1). У размове з маёрам міліцыі Віталем Дабрачынскім і лейтэнантам Аляксандрам Самцэвічам ён даведаўся, што баранаіцкія чыноўнікі яго вінавацяць у самаўпраўстве.
Мікалай Чарнавус паведаміў, што з Баранавіцкага гарвыканкама ў пракуратуру быў накіраваны ліст, у якім сказана, што актывіст парушае заканадаўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар”. Таксама Мікалая Чарнавуса вінавацяць у абразе мясцовай улады. Падставай для гэтага стала тое, што грамадскі актывіст назваў махлярствам паўторныя выбары Рады цэнтральнага кірмашу, якія правяла ягоная адміністрацыя ў снежні 2011 года.
Сам Мікалай Чарнавус лічыць, што ціск на яго пачаўся таму, што ён падаў у гарвыканкам заяву на мітынг 19 студзеня, у якім плануецца ўдзел 600 прадпрымальнікаў. На мітынгу Мікалай Чарнавус плануе праінфармаваць прадпрымальнікаў і грамадскасць горада аб несумленных снежанскіх выбарах Рады цэнтральнага кірмашу і махлярстве фірмы “Ралет-мантаж” пры забудове боксаў на Баранавіцкім кааператыўным кірмашы.
Размова ў міліцыі скончылася складаннем тлумачальнай.