viasna on patreon

Берасьцейская галадоўніца Любоў Разановіч адмаўляецца ад вады

2006 2006-07-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня берасьцейскія прадпрымальнікі, якія пачалі галадоўку 5 ліпеня, вырашылі правесьці вулічную акцыю. Плянуецца, што ўладальнікі маршрутных таксі, а таксама кіроўцы супольна са сваякамі зьвернуцца да мясцовай улады з патрабаваньнем абараніць іхныя інтарэсы як падаткаплацельшчыкаў.
На Радыё Свабода зьвярнулася ўдзельніца галадоўкі Любоў Разановіч:
- Паведаміце, што ад заўтрашняга дня я адмаўляюся ад вады  буду паміраць галоднай сьмерцю. Калі ласка, так і перадайце. Ім усім да лямпачкі: "Ага, тры тыдні галадуеце, паздыхаеце  і на гэтым будзе ўсё". Мне 80 мільёнаў плаціць! Я буду паміраць галоднай сьмерцю на вачох ува ўсіх.
Спадарыня Разановіч таксама паведаміла, што на сёньня ў галадоўцы прадпрымальнікаў у Берасьці ўдзельнічае 15 чалавек.
Берасьцейскія прадпрымальнікі патрабуюць адмены рашэньня падатковых органаў. Галадоўнікі адмаўляюцца выплачваць грашовы збор за ўвоз у Беларусь аўтамабіляў з камэрцыйнай мэтай. Яны тлумачаць, што ўвезьлі машыны да 2004 году, калі быў падпісаны прэзыдэнцкі Ўказ пра спагнаньне вышэйзгаданага збору.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства