На змаганьне з п'янствам грошай няма
Жыхары дома №22 крп.1 па вуліцы Адзінцова ў Менску ўжо больш за 5 гадоў змагаюцца з раённай уладай і кампаніямі алкаголікаў за законнае аплочанае ў бюджэт права адпачываць і жыць у ціхім і чыстым горадзе. Іх дом мяжуе з дзіцячым садком і школьным стадыёнам, а ў двары штодня зьбіраюцца п'яныя, якія паводзяць сябе непрыстойна, лаюцца матам, шумяць.
Мясцовая міліцыя сцьвярджае, што пянкі ў дварах не ўяўляюць сабой небясьпеку, але ж ў гэтым доме на працягу толькі аднаго тыдня ў пянках былі парэзаныя 2 чалавекі. Адзін на смерць. А жыхары дома якраз за дзень да забойства, 12 ліпеня, адправілі заказным лістом чарговую калектыўную заяву за 45-цю подпісамі ў раённы аддзел міліцыі і адміністрацыю Фрунзенскага раёну, каб забясьпечылі парадак. Адказу ўсё яшчэ няма.
Участковы Фрунзенскага раёну сказаў, што няма грошай на патруляваньне гэтай тэрыторыі.