viasna on patreon

Брэст: віншаванні для палітвязняў

2011 2011-12-28T11:17:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-pasht.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкія актывісты палітычных партый, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў накіравалі віншаванні з надыходзячым Новым годам Алесю Бяляцкаму і іншым палітычным вязням.

 

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш, акрамя віншаванняў у лістах да тых, хто знаходзіцца ў няволі, гучаць словы салідарнасці, падзякі і падтрымкі да гэтых мужных людзей. “У гэтых віншаваннях жыхары Брэста выказваюць упэўненасць, што 2012 год будзе годам вызвалення не толькі палітвязняў, але і свабоды для ўсяго беларускага народа”, - паведаміў Коўш.

 

Лісты віншаванняў, акрамя Алеся Бяляцкага, былі накіраваны Андрэю Саннікаву, Мікалаю Статкевічу, Зміцеру Банадарэнку, Зміцеру Дашкевічу, Мікалаю Аўтуховічу, Паўлу Севярынцу, Эдуарду Лобаву, Аляксандру Францкевічу, Мікалаю Дзядку, Ігару Аляневічу, Паўлу Сырамолатаву. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства