Кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі аспрэчвае забарону пікета
У судзе Ленінскага раёна Брэста прайшло папярэдняе судовае паседжанне, падставай для якога была скарга кіраўніка рэгіянальнай суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянціна Лазарэнкава на дзеянні мясцовага гарвыканкама, які забараніў пікет пад дэвізам “За годную працу!”
Падставай для забароны гарадскія ўлады палічылі адсутнасць у арганізатараў пікета дамоваў з камунальнымі службамі, установамі аховы здароўя і праваахоўнымі органамі. Аднак Валянцін Лазарэнкаў аспрэчвае гэтае патрабаванне і спрабуе давесці, што нават у згаданых установах не ведаюць, якім чынам павінны складацца такія дамовы, бо дагэтуль ніхто яшчэ з гэтай нагоды не звяртаўся. “Як можна патрабаваць ад нас, каб мы ўзгадвалі пытанні аховы праваапарадку падчас пікетавання з міліцыяй, калі там самі пыталіся – ці ёсць у нас узор патрэбнай дамовы”, - заўважае кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі.