viasna on patreon

У міліцыі - ордэр на вобыск менскай кватэры Тацяны Елавой

2006 2006-07-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці моладзевай актывісткі Тацяны Елавой, якую таксама завуць Тацяна, прымусова прывезьлі з працы дадому. Як ужо паведамляла прэс-служба АГП, у кватэру Елавых спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Маці Тацяны заявіла, што ў яе няма ключоў ад кватэры. На лесьвічнай пляцоўцы жанчыне стала дрэнна, у яе здарыўся сардэчны прыступ. Ёй выклікалі "хуткую". У Тацяны ішэмічная хвароба сэрца.
У дадзены момант каля дома Елавых знаходзіцца сьледчы Вольга Зыль і яшчэ тры супрацоўнікі ў цывільным. Яны прадявілі ордэр на вобыск, прозьвішча Елавая напісана ў ім з памылкай. Супрацоўнік ў цывільным здымае ўсіх людзей, якія знаходзяцца каля дома Елавых, на відэё. Па прыбыцьці "хуткай" адзін з супрацоўнікаў прадявіў медыку пасьведчаньне. І заявіў, што ў выпадку шпіталізацыі жанчыны яе будзе суправаджаць супрацоўнік іх органаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства