Сёньня будуць судзіць грамадзянаў Расеі, затрыматых каля расейскай амбасады 22 ліпеня
https://spring96.org/be/news/4856
2006
2006-07-26T10:00:00+0300
2006-07-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, 26 ліпеня, у суд Цэнтральнага раёна Менску запрошаны двое грамадзянаў Расеі і адзін Беларусі для разгляду адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаванай уладамі вулічнай акцыі, паведаміла Радыё Свабода.
Актывістаў расейскага моладзевага руху "Оборона" Мікалая Збарашэнку і Кацярыну Вінакураву, а таксама грамадзяніна Беларусі Віктара Сімановіча затрымалі 22 ліпеня. Іх абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі каля расейскай амбасады.
Расейцы мелі пры сабе плакаты: "Расея без Пуціна, Беларусь без Лукашэнкі." Яны патрабавалі спыніць падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Міліцыянты склалі на іх пратаколы і ўручылі позвы на 22 ліпеня.