viasna on patreon

Салігорская плошча была пад кантролем міліцыі

2011 2011-12-20T10:00:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гадавіну падзей 19 снежня 2010 году Цэнтральная плошча Салігорску знаходзілася пад пільным кантролем мясцовай міліцыі. Па словах назіральнікаў, каля 19:00 у цэнтры сталіцы шахцёраў пачалі збірацца дэмаратычныя актывісты. У гэты час на галоўнай плошчы гораду ўжо прысутнічалі супрацоўнікаў міліцыі ў форме і ў цывільным. Актывісты не сталі выходзіць на пляц з запаленымі свечкамі, як тое было прадугледжана фарматам акцыі.

Ад адвольных затрыманняў, як тое было летам пад час маўклівых акцый, супрацоўнікі салігорскай міліцыі ўстрымаліся. Іншых фактаў ціску на дэмакратычных актывістаў у гэты дзень мясцовыя правабаабаронцы таксама не атрымлівалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства