viasna on patreon

У Гародні міліцыя папярэджвае актывістаў АГП

2011 2011-12-19T15:27:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/istomin_uryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Істомін, фота svaboda.org

Юрый Істомін, фота svaboda.org

У Гародні напярэдадні 19-га снежня ўчастковыя міліцыянты наведаліся ў кватэры мясцовых лідараў АГП Юрыя Істоміна (на фота) і Дзмітрыя Бандарчука. Абодвух папярэдзіл пра недапушчальнасць несанкцыянаваных акцый, пад якімі разумеюцца ўсе мерапрыемствы, якія не дазволены гарвыканкамам, і адказнасць паводле Адміністрацыйнага кодэксу.

Нагадаем, што 19-га снежня мінулага году Юрый Істомін быў затрыманы на плошчы ў Мінску і асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Дзмітрый Бандарчук быў таксама затрыманы ў сталіцы ў выбарчым штабе Уладзіміра Някляева і асуджаны на 15 сутак зняволення.

Зараз участковыя міліцыянты прыносілі дахаты актывістам адмысловыя паперы пад падпіску аб папярэджанні за адказнасць.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства