viasna on patreon

Барысаў: у гадавіну Плошчы - чаканая «ўвага» сілавікоў

2011 2011-12-19T13:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння раніцай адзін з барысаўскіх дэмакратычных актывістаў, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзіміра Някляева, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Васільеў заўважыў, што каля яго дома дзяжурыць «падазроны» «жыгулёнак».

«Я, увогуле, чагосьці такога і чакаў у гадавіну Плошчы, - кажа Міхаіл Васільеў. - «Жыгулі» без апазнавальных знакаў я заўважыў пасля дзесяці раніцы. Гэты аўтамабіль мне даўно вядомы - па нумарах ведаю, што належыць ён сілавым структурам. У машыне сядзяць некалькі мужчын, якія нікуды не выходзяць. Паколькі машына стаіць менавіта каля майго пад'езда, і ўлічваючы тое, што такую пільную ўвагу я адчуваю на сабе не ў першы раз, можна выказаць здагадку, што мяне «пасуць». Мабыць, гэта звязана з гадавінай Плошчы - сілавікі, напэўна, працуюць ва ўзмоцненым рэжыме ... Рабіць ім больш няма чаго?».

Васільеў таксама распавёў, што з паловы на адзінаццатую сённяшняй раніцы яму тэлефануюць на хатні нумар, але нічога не гавораць. Мабыць, такім чынам «нехта» высвятляе, ці дома «аб'ект».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства